Вясёлы Дарафей

Вясёлы Дарафей

Вясёлы Дарафей

(інтэрактыўная казка)

Пастаноўка Віктара Клімчука

Сцэнаграфія, лялькі і касцюмы Крысціны Баранавай

Пераклад Людмілы Сіманёнак

Музыка Алены Яўневіч (ці Пеле)

Для дзяцей ад 3 год

 

На ўзлеску, прыгожым, як узорыстая выцінанка, дзяўчынка Алёнка пасвіць сімпатычнае гусяня — вясёлага Дарафея. Толькі пасвіць не дужа ўважліва. Так што зручным момантам карыстаецца хітрая Лісіца. А далей ужо клопату хопіць усім: і Алёнцы, і Вожыку, і гледачам…

Адметнасць пастаноўкі ў тым, што дзеці робяцца актыўнымі ўдзельнікамі прыгод, якія адбываюцца на сцэне і ў глядзельнай зале. Займальная гульня неўпрыкмет вядзе да думкі: калі бярэшся штосьці рабіць — рабі як след, нават калі справа падаецца зусім простай.

Отзывы
Здесь ещё нет комментариев. Стань первым!
Дата проведения:
25.02.2017   (11:00)
Беларускі тэатр Лялька
г. Витебск, ул. Пушкина, 2

+375 21 236 90 77
Система Orphus