Яшчэ раз пра Чырвоную Шапачку

Яшчэ раз пра Чырвоную Шапачку

Казка на 2-е дзеі

Для дзяцей ад 3 год 

С. Яфрэмаў, С. Коган 


Ужо сама назва спектакля сведчыць пра тое, што сюжэт яго будзе адрознівацца ад традыцыйнага, напісанага французскім казачнікам. Кажуць, Шарль Перо пісаў свой твор у той час, калі ў Францыі сапраўды існаваў небяспечны і жахлівы Воўк-людаед. Казка са шчаслівым фіналам павінна была супакоіць дзяцей, пазбавіць іх страху.

А ў тэатры «Лялька» гісторыю пра дзяўчынку і Ваўка распавядаюць лялечнікі — людзі вясёлыя і лагодныя. І вырашаюць яны ўсё зрабіць па-свойму. Для пачатку пазбавіцца ад Ваўка — галоўнага парушальніка спакою. Аднак Воўк аказваецца не такім прасцячком. Вось праз гэта і пайшла казка кубарам. І на сцэне, і ў зале пануе вясёлая мітусня. І ўсе гледачы да апошняга ўдзельнічаюць у выратаванні гераінь. Весялосць, непрадказальнасць сюжэту, маляўнічыя лялькі-марыянеткі робяць спектакль адным з найпапулярнейшых у гледачоў «Лялькі».

Отзывы
Здесь ещё нет комментариев. Стань первым!
Дата проведения:
27.11.2016   (11:00)
Беларускі тэатр Лялька
г. Витебск, ул. Пушкина, 2

+375 21 236 90 77
Система Orphus