Дапытлівы слонік

Дапытлівы слонік

Музычная казка на 2-е дзеі

Для дзяцей ад 4 год 

Р. Кіплінг

Памятаеце казку пра маленькага слоніка, якому кракадзіл выцягнуў нос у самы сапраўдны хобат? А хочаце разам з англійскімі падарожнікамі выправіцца ў Афрыку і на свае вочы пабачыць, як адбылася гэта гісторыя? Тады — у дарогу!

Вясёлае падарожжа з англічанамі ператвараецца ў своеасаблівы дзіцячы мюзікл. Кожны герой спявае сваю песню, а артысты на сцэне лёгка і грацыёзна яму падтанцоўваюць. Сцэны боек таксама вырашаны як танцы. Таму і не здаюцца страшнымі або жорсткімі. Нават кракадзіл не выглядае занадта страшным. Ён, хутчэй, камічны персанаж.

Беларускі «Дысней» — так назвалі спектакль у адной з замежных вандровак — пакарыў сэрцы дзятвы і дарослых не толькі на Радзіме, але і ў Германіі, Польшчы, Расіі. А галоўныя прычыны яго непраходзячай папулярнасці — высокая эстэтыка, культура падачы матэрыялу і, вядома, весялосць і жыццярадаснасць.

Отзывы
Здесь ещё нет комментариев. Стань первым!
Дата проведения:
26.11.2016   (11:00)
Беларускі тэатр Лялька
г. Витебск, ул. Пушкина, 2

+375 21 236 90 77
Система Orphus