Церам-церамок

Церам-церамок

Музычная казка на 1-у дзею

Для дзяцей ад 3 год

С. Маршак

Упершыню на сцэне тэатра «Лялька» героі любімай многімі казкі пра церамок загаварылі і заспявалі на беларускай мове.

Сама п’еса нібы спецыяльна напісана для цікавага прадстаўлення у тэатры лялек з неабмежаванымі магчымасцямі і фантазіяй, уласцівай лялечным артыстам і рэжысёрам. Усё закладзенае ў п’есе ўмела скарыстана ў пастаноўцы. Пачынаецца яна прадстаўленнем герояў — жыхароў Церамка. Просценькая песенька «Гэта што за Церамок?» выконваецца кожным героем у ягоным характары, суправаджаецца характэрнай пластыкай і танцам.

Але самае цікавае, што ў гэтым спектаклі, у большай ступені, чым дзе-небудзь яшчэ, знайшлі ўвасабленне лялечныя фокусы. І дарослым, і маленькім вельмі цікава глядзець, як з дзяжы вырастае цеста і раптам... хапае за нос мышку-гаспадыню. Захапленне выклікаюць і кветкі, што распускаюцца проста на вачах гледачоў, шчодра палітыя руплівай Жабкай. Дробязі? Толькі ж менавіта з іх складаецца агульная карціна, якая літаральна захапляе не толькі самых маленькіх, для якіх, фактычна, і створана, але і бацькоў, якія з задавальненнем вяртаюцца ў свет свайго дзяцінства.

Отзывы
Здесь ещё нет комментариев. Стань первым!
Дата проведения:
20.11.2016   (11:00)
Система Orphus