Свята ветру

Свята ветру

Фэст актыўнага адпачынку “Свята ветру” запрашае 25 чэрвеня (12.00 – 20:00) у Парк Мазурына!
Вас чакаюць 
- конкурс паветраных змеяў, у якім удзел можа прыняць кожны;
- лекцыі ад праекта "Наука вне себя"
- летні маркет, free-маркет, паказы караткаметражак.
- вечаровы канцэрт з удзелам Port Mone i Ілюжан
Уваход вольны!
Што яшчэ? Залежыць ад вас! Маеце ідэі? Далучайцеся – зробім “Свята ветру” разам!

Інфа: 0259133876

Свята ветру - адзін з нефармальных брэндаў Віцебска - праводзілася ў горадзе ў сярэдзіне
2000-х і збірала сотні неабыякавых гараджан.
Цэнтральнай праявай заўсёды быў конкурс паветраных змеяў, што выглядала, як незабыўнае відовішча. 
Сёння мы спрабуем аднавіць слаўную гарадскую традыцыю і заклікаем далучацца ўсіх актыўных-крэатыўных для таго, каб зрабіць свята сабе і кожнаму!

Падзея праводзіцца пры падтрымцы Аддзела ідэалогіі, культуры і па справах моладзі Віцебскага гарвыканкама, грамадска-культурніцкай кампаніі “Будзьма Беларусамі” і Гарадскога Цэнтра Культуры.

Отзывы
Здесь ещё нет комментариев. Стань первым!
Дата проведения:
25.06.2016   (12:00 - 20:00)
Парк им. Советской Армии
г.Витебск, ул. Мазуринская, 1

+375 21 256 23 75
Система Orphus