Горад клоўна Піка

Горад клоўна Піка

Міхаіл Барценеў

Горад клоўна Піка (тэатральна-цыркавая фантазія)

Пастаноўка Міхася Клімчука
Сцэнаграфія, лялькі і касцюмы Дар’і Дубовік
Пераклад Людмілы Сіманёнак
Харэаграфія Сяргея Талкача

Для дзяцей ад 5 год

Цырк згарэў. Што засталося ў клоўна Піка? Талент і фантазія. Значыць, адшукаюцца і сябры-аднадумцы, і сродкі, і сілы, каб пабудаваць не проста новы цырк, а цэлы горад. Горад, дзе кожны знойдзе любімую справу, пераадолее свае заганы з няўдачамі і зробіцца шчаслівым.
Яркі і вясёлы, як належыць выразанцы з каляровага кардону, горад вырасце на вачах гледачоў сярод пустой чорнай сцэны. У ім паселяцца ініцыятыўная кабылка Го, непасрэдная капрызлівая Рына, яе строгая мама, а таксама шматлікія гараджане, створаныя няўрымслівым артыстам пры дапамозе чароўных нажніц. Потым у горад клоўна Піка пацягнуцца тыя, хто не адшукаў гармоніі і прызнання ў іншых месцах. Бо творчасць — працэс надзвычай карысны і займальны. 

Отзывы
Здесь ещё нет комментариев. Стань первым!
Дата проведения:
28.02.2016   (11:00)
Беларускі тэатр Лялька
г. Витебск, ул. Пушкина, 2

+375 21 236 90 77
Система Orphus