Не покидай меня

Не покидай меня

Да 70-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне

Вы бачылі лес,
дзе прагал скразны?
Скажыце, вы бачылі бор той,
дзе кожнай другой няма сасны
ці сама меней — чацвёртай?
Анатоль Вярцінскі

Наш спектакль – даніна памяці тым, хто цаной уласнага жыцця дапамог наблізіць Перамогу над фашызмам. А яшчэ пра тое, наколькі вайна сваёй жорсткасцю, антыгуманнасцю, вычварэнствам супярэчыць чалавечай прыродзе, прызначэнню чалавека на Зямлі.

Вячаслаў Грушоў:
- Вайна змяняе псіхалогію чалавека, раскрывае яго, прымушае паказаць усё схаванае ўнутры. І гэта сама страшнае, а можа – і самае галоўнае ў жыцці.

Наталля Саламаха-Конанава:
- Сорамна за любую вайну: калі думаюць, што заб’еш іншага – і тваё жыццё палепшыцца. Горка да слёз за забітых дзяцей і маці. Жудасна ад разнастайнасці нечавечых здзекаў. Невыносна балюча ад таго, на што здольная чалавечая злосць. Наколькі жорсткім можа быць сэрца без любові!

Юлія Крашэўская:
- Мяне захапляе моц духу людзей, якія вытрымалі вайну. Гэта момант ісціны для кожнага: які ён – Чалавек з вялікай літары, ці зможа застацца такім жа і вытрываць усё гэтае. Кожны асабіста для сябе.

Ірына Цішкевіч:
- Калі я ўбачыла акіян, як хвошчуць хвалі, я адчула сябе вельмі-вельмі маленькай, пясчынкай. Вайна, у параўнанні з гэтымі хвалямі, – моцная рукатворная стыхія. Многія кажуць, што гэта пякельная машына. Можа быць і так… Для мяне гэта як ураган, перад якім чалавек не мае ўлады, ён робіцца нічым і нікім.

Вікторыя Шамардзіна:
- Вайна - наша горкая гісторыя, жудасная праўда, ад якой ные сэрца і плача душа!

Георгій Лойка:
- Вайна – гэта трагедыя. Адбылася тупая, бязглуздая здрада вярхушкі Савецкай дзяржавы свайму Народу. Я не маю права, напэўна, пра гэта разважаць, але гэта маё меркаванне.

Юлія Цвікі:
- Вайна... Адчуваю, а сказаць складана.... Таму што ніводнае слова не здольнае перадаць той жах, якія я адчуваю, думаючы пра вайну. Не ўяўляю, колькі патрэбна адвагі, каб выжыць з усведамленнем таго, што забіваюць тваіх дзяцей, бацькоў, каханых, і знаходзіць сілы жыць далей. Я не ўяўляю, як можна забіць жывёлу, а думаючы пра забойства людзей, тым больш такое маштабнае, я проста адмаўляюся верыць у жорсткасць, на якую здольнае чалавецтва.

Святлана Сухадолава:
- Вайна – гэта боль і страх за пакаленне маіх прадзядоў і прабабуль, іх дзяцей. Гонар за іх мужнасць, цярпенне, чалавечую годнасць. Нізкі паклон іх адвазе. Няхай у нашых сэрцах жыве памяць пра іх і пра іх подзвігі!

Яўген Бераснеў:
- Вайна – гэта боль. Сэрца сціскаецца і наварочваюцца слёзы пры думцы пра дзяцей, жанчын, ні ў чым не вінаватых, якіх жорстка вынішчалі фашысты! Гэтыя гады і паплаціліся за гэтае, так ім і трэба. Няма чаго ім таптаць нашую зямлю. І яшчэ, канешне, адчуваю вялікі гонар за Нашу Перамогу.

У спектаклі выкарыстаны вершы Генадзя БУРАЎКІНА.

Працягласць спектакля – 1 гадзіна 40 хвілін.

Отзывы
Здесь ещё нет комментариев. Стань первым!
Дата проведения:
15.04.2016   (19:00)
Национальный академический драматический театр им. Я. Коласа
г.Витебск, ул. Замковая, 2

+375 21 236 00 43
+375 21 236 00 43
+375 21 236 06 80
Система Orphus