Фестиваль малых рек

Фестиваль малых рек

Шаркаўшчына запрашае на "Фестываль малых рэк"

У Беларусі тысячы малых рэк, але пакуль толькі адзін "Фестываль малых рэк". І пройдзе ён ужо 15 жніўня у гарадскім парку Шаркаўшчыны (вул. Чырвонадворская)!

У праграме эка-свята для ўсёй сям'і – майстар-класы, конкурсы, гульні, выступленні і прадстаўленні, прысвечаныя малым рэках і абароне навакольнага асяроддзя. Таксама можна будзе праверыць калодзежную ваду на прысутнасць нітратаў. 

А завершыць фестываль канцэрт беларускіх гуртоў: "Нагуаль", "У нескладовае", "Рэха".

Уваход на "Фестываль малых рэк" вольны, адкрыццё – 15:00, закрыццё – 21:00.

Фестываль будзе арганізаваны дзякуючы праекту "Малыя рэкі – вялікія праблемы", які праходзіць пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Саюза і накіраваны на абарону прытокаў Дзісны. Арганізатарамі "Фестывалю малых рэк" сталі фонд "Інтэракцыя" і Шаркаўшчынскі раённы выканаўчы камітэт .

Отзывы
Здесь ещё нет комментариев. Стань первым!
Дата проведения:
15.08.2015   (15:00)
Система Orphus