Золотое сердечко

Золотое сердечко

Святлана Навуменка.
Інтэрактыўная казка для дзяцей і іх бацькоў.
Прэм’ера - 21 снежня 2014 года.

Хто з дзяцей і дарослых не ведае казку пра курыцу Рабу? Памятаеце, яна абяцала знесці залатое яечка наўзамен разбітаму, простаму? Наш спектакль – працяг вядомага з калыскі сюжэту. Толькі ў нас іншыя героі – вечна галодны і няўдачлівы Воўк-паэт, хітрая і сквапная Ліса ды цікаўнае да ўсяго на свеце Кураня.

Лясныя драпежнікі спадзяюцца, што са скрадзенага залатога яйка вылупіцца курыца, якая зможа знесці вялікае багацце. Але дзіцятка аказалася пеўнічакам. Што рабіць Ваўку і Лісе? З’есці Кураня? А можа, разам выхоўваць яго, кінуць сварыцца і стаць больш сардэчнымі, чулымі і клапатлівымі…

Вясёлы, дынамічны, гарэзлівы, напоўнены музыкай, песнямі і танцамі, спектакль будзе цікавы не толькі для маленькіх гледачоў. Часам і бацькам няшкодна павучыцца ў сваіх дзяцей дабрыні, любові, спагадзе. Дзеці, прыводзьце на спектакль «Залатое сэрцайка» сваіх бацькоў!

Пастаноўка, музычнае афармленне і пластыка Святланы НАВУМЕНКІ.
Сцэнаграфія і касцюмы Юрыя САЛАМОНАВА.
Мастакі па святле – Міхаіл ЛАВІЦКІ, Яўген КУЛЯШОЎ.

Отзывы
Здесь ещё нет комментариев. Стань первым!
Дата проведения:
28.04.2015   (10:00)
28.04.2015   (12:00)
Национальный академический драматический театр им. Я. Коласа
г.Витебск, ул. Замковая, 2

+375 21 236 00 43
+375 21 236 00 43
+375 21 236 06 80
Система Orphus