Кветачка-вясёлка

Кветачка-вясёлка

В.Катаеў
Для дзяцей ад 6 год 
Працягласць: 1:20, казка на 2-е дзеі

У невялікім горадзе, у самым звычайным двары жыла звычайная дзяўчынка Жэня. І вось аднойчы ў яе з’явілася магчымасць ажыццявіць свае самыя запаведныя жаданні. Пазналі казку? Твор Валянціна Катаева «Кветачка-вясёлка» добра знаёмы сучаснай дзятве. Нават нягледзячы на тое, што гэта – казка дзяцінства іхніх бацькоў. Гісторыя дзяўчынкі Жэні не згубілася сярод сучасных навамодных герояў. І не толькі дзякуючы прыгожым мультыплікацыйным версіям твора. Але найперш з-за вялікай жыццёвай мудрасці казкі. 
Гісторыя пра Жэню ў тэатры «Лялька» – гэта вясёлая гульня ў двары. У такім двары, дзе няма бруду і непарадку, хуліганства і нявыхаванасці. Але затое ёсць мноства песень, прыгожыя танцы, цікавыя забавы. І няхай сабе знешне персанажы спектакля адрозніваюцца ад сучасных дзяцей: наўрад ці сённяшняя дзятва, апрануўшы шапку з зорачка будзе ў захапленні гуляць у Папанінцаў, або ледзь не да слёз спрачацца, што мець лепш – калясачку ці сумку. Спачуваюць і вучацца дабрыні яны ва ўсе часы аднолькава. І сучасныя хлопчыкі і дзяўчынкі, канечне ж, таксама фантазіруюць і разважаюць, перажываюць за герояў разам з артыстамі. І гэтыя фантазіі, безумоўна, нараджаюць думкі і высновы, дзякуючы якім маленькія фантазёры ператвараюцца з сапраўдных асоб.

Отзывы
Здесь ещё нет комментариев. Стань первым!
Дата проведения:
28.04.2015   (10:00)
28.04.2015   (12:30)
12.05.2015   (10:00)
12.05.2015   (12:30)
17.05.2015   (11:00)
Беларускі тэатр Лялька
г. Витебск, ул. Пушкина, 2

+375 21 236 90 77
Система Orphus