Шабаны

Шабаны
 

Автор постановки: Альгерд Бахарэвіч

Режиссер: Алена Ганум

В ролях: Анатоль Лагуценкаў, Вольга Дзятлоўская, Эрык Абрамовіч, Аляксандр Гялейша, Дзіяна Камінская, Георгій Пятрэнка, Анастасія Гудзей, Іван Кушнярук, Мікалай Капульцэвіч, Кацярына Жылякова, Вадзім Гайдукоўскі

Гiсторыя аднаго знiкнення ў адной дзеi

Паводле рамана Альгерда Бахарэвіча
“Шабаны. Гiсторыя аднаго знiкнення”


Сцэнічная кампазіцыя, рэжысура, сцэнаграфія і касцюмы – Алена Ганум
Пластычнае вырашэнне – Марына Філатава, Алена Ганум
Мастак па святле – Сяргей Азеран
Гучыць музыка Фаўстаса Латэнаса, гурта Modern Talking

Ролі выконваюць:
Пісьменнік – Анатоль Лагуценкаў
Сафія – Вольга Дзятлоўская
Брат Даніла – Эрык Абрамовіч
Брат Юрка – Аляксандр Гялейша
Мама – Дзіяна Камінская
Бацька – Георгій Пятрэнка
Суседка – Анастасія Гудзей
Сусед – Іван Кушнярук
Сваяк, настаўнік – Мікалай Капульцэвіч
Бабуля – Кацярына Жылякова
Дзядзька – Вадзім Гайдукоўскі

Алена Ганум

Рэжысёр. Студэнтка 4-га курса Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (творчая майстэрня лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь М.М. Пінігіна; куратар курса – заслужаны дзеяч мастацтваў Расійскай Федэрацыі А.А. Палухіна).
Актрыса, вядучы майстар сцэны. У 2003 годзе скончыла акцёрскае аддзяленне Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. З 1998 г. – артыстка Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа (г. Віцебск).

Узнагароды:

Ганаровая грамата Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь“За шматгадовую адказную працу, вялікі ўнёсак у справу адраджэння і захавання нацыянальнай культуры” (2003 г.);
Дыплом “За лепшую рэжысуру” (спектакль “Хрыстос прызямліўся ў Гародні” паводле аднайменнага рамана У. Караткевіча) на тэатральных сцэнічных чытаннях “Школьны тэатр” (2012 г.)

Спектакль “Шабаны” – першая ў Беларусі сцэнічная версія паводле рамана сучаснага беларускага пісьменніка Альгерда Бахарэвіча “Шабаны. Гісторыя аднаго знікнення”, напісанага ў эміграцыі ў 2012 г.
Гэта і гісторыя маладога беларускага пісьменніка, які доўгі час пражыў у Германіі і пасля вярнуўся на Радзіму. І гісторыя маладой беларускай жанчыны, у якой раптоўна знік муж. Гэта і гісторыя ШАБАНОЎ – мікрараёна г. Мінска.
Усе гэтыя гісторыі ў спектаклі аб’ядноўвае тэма Радзімы, у якой гучыць галоўная праблема – праблема эміграцыі і вяртання.
“…Калі пакідаеш нейкае месца і пасля вяртаешся – ці вяртаешся туды, дзе быў? Ці гатовыя жыхары гэтага месца прыняць цябе новага? Ці магчыма ўвогуле некуды вярнуцца?...”
У спектаклі занятыя студэнты 4-га курса Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (творчая майстэрня заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь Л.А. Манаковай)
Отзывы
Здесь ещё нет комментариев. Стань первым!
Дата проведения:
13.12.2014   (19:00)
14.12.2014   (19:00)
Система Orphus