Адкрыты Турнір па футбольным фрыстайле "Вежа"

Адкрыты Турнір па футбольным фрыстайле

5 ліпеня ў Парку Пераможцаў (вул. Калініна)
у Віцебку пройдзе Адкрыты Турнір па футбольным фрыстайле "ВЕЖА"
Час: 12:00 - 16:00

Акрамя спаборніцтваў лепшых футбольных фрыстайлераў Беларусі вас чакаюць:
- шматлікія конкурсы і міні-турніры
- настольны футбол, падарункі ад партнёраў, жывая музыка і шмат іншых сюрпрызаў

Футбольны фрыстайл (па-ангельску freestyle football) - від спорту, сутнасць якога заключаецца ў выкананні розных трукаў з футбольным мячом пры дапамозе розных частак цела.

Фрыстайл - гэта спартовае шоў, якое дэманструе мяжу чалавечых магчымасцяў валодання футбольным мячом! 


 
Отзывы
Здесь ещё нет комментариев. Стань первым!
Дата проведения:
05.07.2014   (12:00)
Система Orphus