Зялёныя святкі

Зялёныя святкі

ПРАГРАМА СВЯТА ТРАДЫЦЫЙНАЙ КУЛЬТУРЫ
“ЗЯЛЁНЫЯ СВЯТКІ”

 

12.00 – 13.00 Можна наведаць кірмаш рамёстваў, сплесці сабе траецкія вянкі. Нашыя дзяўчаты заплятуць усім жадаючым прыгожыя косы. Дадатковыя радасці для дзяцей і дарослых – арэлі і хадулі.

 

13.00 – 14.00 Траецкі абрад, у якім могуць прыняць удзел не толькі аўтэнтычныя гурты (“Журавінкі” з в. Цяхцін Бялыніцкага раёна і “Незабудкі” з в. Галавенчыцы Чавускага раёна), але і ўсе жадаючыя .

 

14.00 – 15.00 Канцэртная праграма. Траецкія, русальныя, купальскія спевы ў выкананні гуртоў Сухадроўка (Віцебск), Глейна (Гарадок), Ула (Мінск), Горынь (Мінск), Dainava (Мінск), Guda (Мінск). З гэтага ж часу пачынаюцца майстар-класы па рамёствах (шапавальства, бандарства, разьбярства), а таксама праца гульнёвай пляцоўкі для дзяцей і бацькоў (Сяргей Выскварка і гурт “Верабейкі”). Для маладых матуль і маленькіх дзетак – майстар-клас па народных забаўлянках.

 

15.00 – 16.00 Працяг майстар-класаў па рамёствах (кавальства, ганчарства, лепка з гліны) і працы дзіцячай пляцоўкі (этнапедагог Ларыса Рыжкова і дзіцячы гурт “Калыханка”). На танцавальнай пляцоўцы пачынаецца майстар-клас па танцах (гурт “Журавінкі” з в. Цяхцін Бялыніцкага раёна).

 

16.00 – 17.00 Працяг майстар-класаў па рамёствах (жаночае рукадзелле, выраб традыцыйнай лялькі), гульнях і танцах. Майстар-клас па народнай кухні, прысвечаны прыгатаванню традыцыйных страваў: бацвіння/заціркі, бліноў з верашчакай, калдуноў, кнышоў з тварагом.

 

17.00 – 18.00 Майстар-класы па выцінанцы, пляценні з лазы і саломы. Танцавальны майстар-клас ад музычнага гурта "На Таку" і танцавальнага клуба "Сіта". У адным з будынкаў этнахутара пройдзе паказ этнаграфічных дакументальных фільмаў з цыкла “Радавод” (аўтар – Рэгіна Гамзовіч).

 

18.00 – 20.00 Вячэрні канцэрт. Традыцыйная інструментальная музыка і лірычныя спевы. Выступаюць гурты Варган (Полацк), Старое Сяло (Мінск), Рада (Мінск), Васіль Грынь і Юлія Літвінава (Мінск), Кудмень (Мінск), Раман Яраш і Юлія Літвінава (Мінск), Млын Сонца (Гомель). Завершаць свята выступы гуртоў Landers (Магілёў) і Vuraj (Мінск).

 

Чакаем усіх на свята!

 

Праезд да прыпынку «Зялёны гай»
Аўтобусы: № 4, 5, 12, 16, 22, 23, 28, 30, 33, 44, 46, 47
Маршрутныя таксі: 8, 10, 12, 23, 26, 26,31, 34, 37, 43
Месцазнаходжаньне:Магілёў
Пачатак:29 чэрвеня а 12:00
Заканчэньне:29 чэрвеня а 20:00

Отзывы
Здесь ещё нет комментариев. Стань первым!
Дата проведения:
29.06.2013   (12:00 - 20:00)
Музей этнографии
г. Могилев, ул. Первомайская, 8

+375 22 225 13 81
+375 22 222 01 92
Система Orphus