Зялёныя святкі

Зялёныя святкі
Магілёў, 1 чэрвеня 2014

13.00 - 14.00
Можна наведаць кірмаш рамёстваў, сплесці сабе траецкія вянкі. Нашыя дзяўчаты заплятуць усім жадаючым прыгожыя косы.

14.00 – 15.00 Адкрыццё фэста!
Гурт “Журавінкі” з в. Цяхцін Бялыніцкага раёна зладзіць траецкі абрад, у якім змогуць прыняць удзел усе жадаючыя.
Гурт “Весялухі” клуба аматараў фальклорнай песні “Добрасць” (в.Касцюшкавічы Крычаўскі р.) прадставіць веснавыя ды траецкія песні.

15.00 – 16.00
Канцэртная праграма для дзяцей ад гуртоў "Калыханка" (Міханавічы, Мінскі р.) і "Верабейкі" (Любань, Мінская вобл.).
Выступленні аўтэнтычных гарманістаў: Дз.П.Русецкі (Клічаў, Магілёўская вобл.), В.В.Семашкевіч (Любань, Мінская вобл.), В.Шыпкоў (в.Маркавічы Гомельскага р.)
З гэтага ж часу пачынаюцца майстар-класы па рамёствах (шапавальства, лепка з гліны, птушкі з паперы), а таксама праца гульнёвай пляцоўкі - для маладых матуль і самых маленькіх дзетак адбудзецца майстар-клас па народных забаўлянках (праект "Забаўлянкі для Янкі", Віцебск).
На танцавальнай пляцоўцы - гуляем танцы з ураджэнцам Мсціслаўскага раёна У.А.Ціханоўскім.

16.00 – 17.00  
Танцавальная пляцоўка - гурт “Весялухі” клуба аматараў фальклорнай песні “Добрасць” (в.Касцюшкавічы Крычаўскі р.)
Гульнявую праграму для дзяцей ад 6 год працягвае Сяргей Выскварка і "Верабейкі" (Любань, Мінская вобл.).
На рамесніцкіх пляцоўках - лялькі з травы , ткацтва паясоў, пляценне капелюшоў з саломы.
Традыцыйная кухня будзе прадстаўлена гатаваннем і дэгустацыяй кулагі. Кулага - святочны напой з мёду і ягад. Да таго ж пад час усяго фэста можна будзе паласавацца распіснымі пернікамі, салодкімі кветачкамі з цеста, самаробным сырам.

17.00 – 18.00
Працяг майстар-класаў па рамёствах (жаночае рукадзелле, выраб традыцыйнай лялькі), гульнях і танцах.
Рамёствы - вырабы з гліны на ганчарным коле, набіванка, выцінанка,
вязанне, вышыўка, тэкстыльныя лялькі.
З дзецьмі пагуляе Ларыса Рыжкова, этнапедагог і кіраўнік гурта "Калыханка" (Міханавічы, Мінскі р.).
Этнахарэограф Сяргей Выскварка правядзе танцавальны майстар-клас для дзяцей і дарослых.

18.00 – 20.00
Вячэрні постфальклёрны канцэрт. Траецкія, русальныя, купальскія спевы ў выкананні гуртоў "Паўночная Сухадроўка" (Віцебск), "Глейна" (Гарадок), "Рутвіца" (Мінск), "Мярэжа" (Мінск), "Горынь" (Мінск).
Традыцыйная інструментальная музыка і лірычныя спевы. Выступяць гурт "Рада" (Мінск), клуб традыцыйнага мужчынскага спеву "Дунай" (Мінск), Раман Яраш і Юлія Літвінава (Мінск), музыкі з Мінска Дзяніс Сухі, Стась Чавус, Васіль Грынь, гурт дударскай музыкі "Люташ" (Мінск). Завершыць праграму выступ гурта "Ягорава Гара" з акустычна-электроннай праграмай (Гомель).

Музычна-танцавальнае суправаджэнне ўсяго фэста - капэла “На Таку” і танцавальны клуб “Сіта” (Мінск).

Запрашаем усіх на свята!

Праезд да прыпынку «Зялёны гай»
Аўтобусы: № 4, 5, 12, 16, 22, 23, 28, 30, 33, 44, 46, 47
Маршрутныя таксі: 8, 10, 12, 23, 26, 26,31, 34, 37, 43
Отзывы
Здесь ещё нет комментариев. Стань первым!
Дата проведения:
01.06.2014   (13:00)
Система Orphus