Камедыя ethno happening

Камедыя ethno happening

Камедыя паводле Каэтана Марашэўскага, Францішка Аляхновіча і Уладзіміра Рудава

Уладзімiр Рудаў

Рэжысёр: Віктар Куржалаў

Даўным даўно, калі тэатральнае мастацтва на Беларусі было ў сваім вялікім росквіце, гэтак гадоў болей за дзвесце таму, прафесар рыторыкі і паэтыкі Забельскай калегіі (што была каля Полацка) Каэтан Марашэўскі напісаў для школьнага тэатра «Камедыю», у якой тутэйшы селянін наракаў на Адама і Эву, вінаваціў іх у сваім цяжкім жыцці, ставіў у залежнасць ад першароднага граху ўсе свае тагачасныя пакуты… Больш як праз сто гадоў пасля таго вядомы драматург і тэатральны дзеяч Францішак Аляхновіч прыдумаў да гэтай «Камедыі» жонку, якая бясконца патрабуе сячы дровы, сячы і сячы… А потым, можа гадоў дваццаць таму, рэжысёр і выкладчык Акадэміі мастацтваў Уладзімір Рудаў апрацаваў гэты драматычны твор для ўспрымання сучасным гледачом, надаў паслядоўнасць і хуткасць смешным дзеянням… І старадаўняя этнічная п'еса пачала крочыць па тэатрах нашай Радзімы пад назвай «Камедыя пра нешчаслівага селяніна і яго жонку Маланку…».

Сёлета ўжо і наш тэатр вырашыў паставіць гэту пьесу для вас з элементамі хэпінінга, іншымі словамі, з гульнёй непасрэдна з вамі — гледачамі. Што нам яшчэ дадаць да гэтай п’есы?.. Калі пра цяжкае жыццё, відаць, усім сёння надакучыла, тады паглядзім на тую радасць, якая з’явіцца у жыцці тутэйшага Дзёмкі, калі ён паспрабуе знайсці выйсце з нешчаслівай долі, ці можа проста ачнецца, быццам ад сну…

Наша «Камедыя» для тых, хто любіць беларускі этнічны тэатр і сцэнічную імпрэзу.

Отзывы
Здесь ещё нет комментариев. Стань первым!
Дата проведения:
24.04.2014   (18:30)
Могилевский областной драматический театр
г. Могилев, ул. Первомайская, 7

+375 22 231 20 19
+375 22 231 00 32
Система Orphus