Ресторан "Камяница" Ужо некалькі вякоў няма Вялікага Княства з яго непаўторным духам, адважнымі рыцарамі, шляхетнымі паненкамі, непрыступнымі замкамі, дудовай музыкай, балямі і трапезамі. А часам так хочацца апрануць рыцарскія латы і рынуцца ў сечу, а пасля на бяседзе падняць келіх у гонар князя. Тады дазвольце запрасіць вас у падарожжа. Страўня “Камяніца” — сапраўдны куточак старадаўняй Беларусі. Адчыняюцца дзверы — і вы ўжо ў іншым стагоддзі. Можна забыцца пра шалёны рытм сучаснага жыцця. Нікуды не спяшацца, а проста атрымліваць асалоду. Кожны можа выбраць месца сабе па душы — у страўні, Княжай зале, бары-склепе з вялікім экранам і багатым выбарам віна. Садзішся за сасновы стол, і афіцыянтка ў нацыянальным строі прыносіць меню ў цяжкай скураной вокладцы — сапраўдны фаліянт. Дастаткова перагарнуць некалькі старонак і можна даведацца не толькі пра стравы, што елі нашы продкі, але і пра самыя цікавыя факты з гісторыі Вялікага Княства Літоўскага. Але ж не будзем забывацца пра ежу. Сапраўдны беларус любіць смачна паесці і ведае ў гэтым толк. Стравы ў “Камяніцы” задаволяць нават самага пераборлівага гурмана. Таму хопіць раздумваць, давайце замовім адну з выдатных літоўскіх, польскіх або беларускіх страў, рэцэпты якіх стагоддзямі захоўвалі ашчадныя гаспадыні. А зараз віленскай кнігай “Литовская кухарка”, дзе сабраныя гэтыя рэцэпты, карыстаюцца кухары страўні “Камяніца”. Таму ўсе стравы — якую ні выберы — прыгатаваныя з любоўю і ўвагай да гасцей. Ежа варыцца, пячэцца на вуглях ці запякаецца ў гліняных гаршчках. Ніякага фаст-фуда — толькі беларускія традыцыі. Сытны беларускі абед пачнем з супу: хай гэта будзе кіслая капуста з грыбамі ці, напрыклад, бацвінне з грачаной кашай і рабрынкамі. Здаецца, ужо наеліся? Але ж мы толькі пачалі. Цяпер можна замовіць цэпеліны з мясам па-літоўску. Альбо працягнем свінінай па-вясковаму ў гаршчку. Для тых, хто аддае перавагу рыбе, судак па-Нёманску з незвычайным грыбным соусам. Сапраўды, выбраць страву складана. Хочацца пакаштаваць усё. Заўсёднікі “Камяніцы” раяць паспытаць страву “Чарка і шкварка”. Тут вам і сытная вячэра, і фірмовая настойка, якую нідзе больш не адшукаеце. Ну а зараз час для дэсерту. Фантазія шэф-кухара не абмяжоўваецца рэцэптамі з кнігі. На традыцыйнай аснове старабеларускіх кулінарных вырабаў тут ствараюцца сапраўдныя шэдэўры. Хочаце пакаштаваць Марыськіных прысмакаў ці мой любімы яблычны пірог? Ласуны не застануцца абыякавымі, абяцаю. Самае прыемнае, што абед або вячэра будуць святам не толькі для страўніка. У “Камяніцы” гучыць жывая беларуская музыка. Кожную суботу аматары сярэднявечных вечарын танчаць разам з тэатрам старадаўняй культуры “Яварына”. Традыцыйная беларуская ежа, унікальная арганічнасць інтэр’еру, аўтэнтычная музыка даюць магчымасць акунуцца ў залатыя часы нашай краіны і часцінку іх пакінуць у сваёй душы. Зачыняюцца дзверы. На вуліцы пранізлівы вецер, дождж, грукочуць трамваі, чакае праца… Але ж заўсёды можна варацiцца!
Только зарегистрированные и авторизованные пользователи могут оставлять комментарии. Авторизуйтесь, пожалуйста, или зарегистрируйтесь (это быстро!), если не зарегистрированы.
Комментарии пользователей
Mare dentro(31.01.2012, 15:55)
Атмосферно, вкусно, качественно. Спасибо :)
Tatyana(14.10.2009, 19:31)
Место приятное. Хорашая белорусская кухня. Есть налет старины времен Великого Княжества Литовского, который прослеживается в интерьере и меню. Бывает живая музыка, исполнители в старинных костюмах, музыка тоже а ля " мы из средних веков"
За январь 2012 года нас посетило более 280 000 уникальных пользователей,
которые просмотрели более 850 000 страниц.
В среднем посетитель проводит на сайте 2 минуты 40 секунд.
На основе Google Analytics, без учета гостевого доступа