Лiтаратурны музей Максiма Багдановiча
Лiтаратурны музей Максiма Багдановiча Добавить фото
Добавить описание услуг

1. Агульныя звесткі
Літаратурны музей Максіма Багдановіча – гэта адзін з самых прыгожых музеяў беларускай сталіцы. Ён размясціўся ў двухпавярховым будынку (помнік гарадской архітэктуры XIX стагоддзя) у Траецкім прадмесці. Траецкае прадмесце – старажытны куток Мінска на левым беразе р. Свіслач. Галоўнай вуліцай прадмесця была Траецкая, у XIX стагоддзі перайменаваная ў Аляксандраўскую (зараз вул. М.Багдановіча). Менавіта на гэтай вуліцы знаходзіўся дом, у якім нарадзіўся класік беларускай літаратуры – Максім Адамавіч Багдановіч. На вялікі жаль, гэты дом не захаваўся. Літаратурны музей Максіма Багдановіча знаходзіцца непадалёк ад таго месца.
2. Гістарычная даведка
Пастанова аб стварэнні Літаратурнага музея Максіма Багдановіча прынята 19 верасня 1980 года. А з 1 красавіка 1981 года музей пачаў дзейнічаць як установа культуры. Група мастакоў і музейных супрацоўнікаў творча працавала над стварэннем экспазіцыі музея, якая была адчынена для наведвальнікаў 8 снежня 1991 года да стагоддзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча. У доме, пазбаўленым мемарыяльнасці, з дапамогай экспанатаў і мастацкіх прыёмаў, узноўлены непаўторны паэтычны свет паэта і яго жыццёвы шлях.
3. Апісанне калекцый
На канец 2013 года ў фондах Літаратурнага музея М.Багдановіча знаходзіцца 18065 адзінак захавання музейных прадметаў асноўнага і навукова-дапаможнага фондаў.
Самая вялікая калекцыя – гэта кнігі, сярод якіх чатыры экзэмпляры адзінага прыжыццёвага зборніка вершаў М.Багдановіча «Вянок» з яго аўтографамі, кнігі кола чытання паэта, літаратура пра яго жыццё і творчасць, кнігі беларускіх паэтаў і празаікаў канца ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя, творы паслядоўнікаў Максіма, пераклады, прысвячэнні.
Значную калекцыю ўтвараюць рукапісы. Тут прадстаўлены: рукапісны зборнік вершаў М.Багдановіча «Зеленя» (назвы вершаў, цыклаў і кніг даюцца на мове арыгінала), некалькі старонак запісаў 1915 года, аўтографы вершаў «Я вспоминаю дом старинный…» і «Я нядужны, бязскрыдлы паэт…», а таксама ўспаміны пра паэта (А.Я.Багдановіча, З.Верас, Д.Дзябольскага і інш.), рукапісы родных і знаёмых, людзей з асяроддзя паэта (У.Караленкі, К.Пешкавай, З.Верас, А.Смоліча); аўтографы беларускіх дзеячаў культуры і мастацтва – З.Бядулі, А.Паўловіча, К.Крапівы, М.Танка, М.Лужаніна, А.Багатырова, М.Аладава, Ю.Семенякі і іншых.
Калекцыя дакументаў прадстаўлена асабістымі матэрыяламі сям’і Багдановічаў і сваякоў, а таксама дакументамі грамадска-культурнага жыцця Беларусі, якія тычацца пытанняў ушанавання памяці паэта.
У раздзеле аўдыёвізуальных помнікаў сабраны каля 6 тысяч фотаздымкаў і негатываў, сярод якіх усе вядомыя фотаздымкі Максіма, яго родных, знаёмых і сяброў, даследчыкаў яго творчасці; фотаздымкі мясцін, звязаных з жыццём і іменем паэта. На фотаздымках і негатывах – мерапрыемствы па ўшанаванні памяці паэта. Захоўваюцца ў фондах тры кінастужкі пра Максіма Багдановіча, відэафільм, грампласцінкі, дыскі і запісы вершаў, песень і музычных кампазіцый на словы М.Багдановіча, магнітафонныя запісы ўрачыстых мерапрыемстваў і ўспамінаў пра паэта.
Вобраз Максіма і тэмы яго творчасці натхнілі мастакоў на стварэнне шматлікіх твораў мастацтва. У фондах музея захоўваюцца 72 карціны, 19 скульптур, 309 графічных твораў.

Адрас музея: Рэспубліка Беларусь, 220029, г. Мінск, вул. М.Багдановіча, д. 7а.
Афіцыйны сайт: 
Тэлефоны: +375(017) 334-07-61 – прыёмная,
+375(017) 334-22-95 – аддзел фондаў,
+375(017) 334-42-69 – экскурсійна-масавы аддзел.

Час працы музея: з 9 да 17 гадзін. Выхадны – субота, нядзеля.

Праезд: метро – станцыя метро «Няміга»;
тралейбусы – № 12, 29, 40, 53, 46, 37 (прыпынак «Оперны тэатр»);
аўтобусы – № 24, 38, 57, 91 (прыпынак «Оперны тэатр»).

На сённяшні дзень экспазіцыя Літаратурнага музея дэманціравана для стварэння новай. У музеі працуе выставачная зала, дзе праходзяць выстаўкі і музейныя мерапрыемствы. ДУ «Літаратурны музей М.Багдановіча» мае два філіялы: «Беларуская хатка», «Фальварак Ракуцёўшчына».

ФІЛІЯЛ “БЕЛАРУСКАЯ ХАТКА”

Адрас філіяла: Рэспубліка Беларусь, 220007, г.Мінск, вул. Рабкораўская, д. 19.
Тел. +375(017)200-62-13.
Час працы філіяла – з 10 да 17 гадзін. Выхадны – субота, нядзеля.

Праезд:
метро – станцыя метро «Інстытут культуры»;
тралейбусы – № 8, 11, 23, 25, 27, 43, 45, 47, 51, 63, 64, 65 (прып. ст.м. «Інстытут культуры»);
аўтобусы – № 4, 6, 10, 40, 41, 45, 47, 53, 73, 81, 100, 103 (прып. «Маскоўская»), 32, 101, 117, 120 (прып. «Інстытут культуры»).

ФІЛІЯЛ “ФАЛЬВАРАК РАКУЦЁЎШЧЫНА”

Адрас філіяла: 222321, Мінская вобл., Маладзечанскі р-н, Красненскі сельсавет,
в. Ракуцёўшчына.
Час працы – з 10 да 17 гадзін. Выхадны – панядзелак.

Тел. +375-01773-96-1-41.
Праезд: электрычка «Мінск – Маладзечна» да станцыі «Уша».


Поблизости (1.5 км)

г. Минск, ул. Богдановича, 9, корп. А
31 м

г. Минск, ул. Богдановича, 1
38 м

Здесь ещё нет комментариев. Стань первым!
Система Orphus