Государственный литературный музей Янки Купалы

музей
Пн.-Ср.: 9.45 – 17.30
Чц.: 9.45 – 20.30
Пт. - Сб.: 9.45 – 17.30
Выхадны: нядзеля, святочныя дні
Фотографии Государственный литературный музей Янки Купалы
Государственный литературный музей Янки Купалы

Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы

Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы заснаваны ў 1944 годзе. Яго стваральнікам і першым дырэктарам была жонка паэта, Уладзіслава Луцэвіч. З 1959 года музей месціцца па сучасным адрасе, у паркуЯнкі Купалы. Гэта невыпадкова: менавіта ў гэтым маляўнічым куточку Мінска Янка Купала жыў з 1927 па 1941 год.

Стацыянарная экспазіцыя “Шляхі” прадстаўляе жыццё паэта ад першых крокаў у Вязынцы да апошніх дзён у гасцініцы “Масква”, асвятляе жыццё і творчасць першага народнага паэта Беларусі ва ўзаемасувязі з гістарычным і культурным развіццём краіны і яго ролі ў гісторыі нацыянальнай беларускай літаратуры, культуры, станаўленні беларускай дзяржаўнасці.

Мультымедыйныя сістэмы ў фармаце 3-D і ў форме галаграфічнага тэатра знаёмяць з традыцыяй святкавання Купалля, ствараюць віртуальны вобраз Янкі Купалыў яго кабінеце. Інтэрактыўны комплекс для маленькіх наведвальнікаў “Хлопчык і лётчык” знаёміць з творамі паэта для дзяцей.

Змешчаныя ў экспазіцыі QR-коды дазваляюць самастойна атрымаць пашыраную інфармацыю пра жыццё і творчасць Янкі Купалы на чатырох мовах: беларускай, рускай, англійскай, кітайскай.

Купалаў дом ладзіць тэматычныя выстаўкі і творчыя імпрэзы, з анонсам якіх можна пазнаёміцца на сайце музея, а таксама запрашае наведаць філіялы музея ў Вязынцы, Яхімоўшчыне, Акопах і Ляўках.

Экскурсіі ў Мінску і філіялах праводзяцца па папярэдняй замове.

Купалаўскі мемарыяльны запаведнік “Вязынка”

 

в. Вязынка, Маладзечанскі раён, Мінская вобласць
Тэлефон: +375 17 503 03 40
Часы працы экспазіцыі: 10.00–17.00
Выхадны: панядзелак, святочныя дні

Вязынка,адзін з найпрыгажэйшых куткоў Міншчыны, стала калыскай паэта: тут, у 1882 годзенарадзіўся Янка, сын Дамініка і Бянігны Луцэвічаў.

На тэрыторыі запаведніка знаходзяцца рэчка Вязынка, якая дала назву мясцовасці, рэшткі былога маёнтка Замбжыцкіх: дом хатковых, свіран, хатка дваровых, стаў, стары сад.Ваколіцы Вязынкі– жывы адбітак вобразаў Купалавай паэзіі, натхнёнай прыгажосцю роднай зямлі.

У пакоі, дзе ў 1881–1883 гг. жыла сям’я Луцэвічаў, і сенцах узноўлены тагачасны інтэр’ер. Атмасферу даўняга побыту ствараюць аўтэнтычныя рэчы канца ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя, сабраныя ў ваколіцах Вязынкі. Літаратурна-дакументальная частка экспазіцыі прысвечана нараджэнню чалавека і нараджэнню паэта і ахоплівае адпаведна перыяд з 1882 па 1904 г. – час станаўлення асобы Яна Луцэвіча.

Штогод ў пачатку ліпеня ў Вязынцы праводзіцца Рэспубліканскае свята паэзіі, песні і народных рамёстваў.

З мая па верасень 2016 года ў памяшканні свірна працуе выстаўка мастацкай фатаграфіі Валерыя Вядрэнкі “Святло Вязынкі”.

Прыехаць у запаведнік можна ў складзе арганізаванай праз турыстычныя фірмы экскурсійнай групы, уласным аўтатранспартам (ёсць бясплатная стаянка) альбо прыгарадным цягніком (да прыпынку “Вязынка”).

Купалаўскі мемарыяльны запаведнік “Ляўкі”

 

в. Ляўкі, Аршанскі раён, Віцебская вобласць
Тэлефон: +375 21 627 16 46
Часы працы экспазіцыі: 10.00–17.00
Выхадны: панядзелак, святочныя дні.

У 28 км ад Оршы і 2 км ад Копысі, на сядзібе колішняга Копыскага лясніцтва, знаходзіцца Купалаўскі мемарыяльны запаведнік “Ляўкі”.

На высокім беразе Дняпра, сярод стромкіх соснаў і бяроз стаіць дача, збудаваная як падарунак паэту з нагоды 30-годдзя яго творчай дзейнасці. Янка Купала ўпершыню прыехаў у Ляўкі ў 1935 годзе і быў зачараваны прыгажосцю гэтай мясціны. Тут паэт праводзіў кожнае лета з сям’ёй і сябраміда 1941 года. У гаражы экспануецца “Шэўрале”, падараваны паэту беларускім урадам у 1939 годзе.

З жыццём і творчасцю Янкі Купалы 1930–1940-х гадоў знаёміць літаратурна-дакументальная экспазіцыя, створаная ў будынку былой канторы Копыскага лясніцтва на аснове вобразаў вершаў ляўкоўскага цыкла.Мультымедыйныякомплексы ствараюць атмасферу часу і эфект прысутнасці паэта.

Кожны, хто завітае ў Ляўкі, убачыць хараство мясціны, якая натхняла Янку Купалу і якая помніць яго апошні шлях па роднай беларускай зямлі.

Філіял “Акопы”

в. Харужанцы, Лагойскі раён, Мінская вобласць
Тэлефон: +375 17 743 22 54
Часы працы экспазіцыі: 10.00–17.00
Выхадны: панядзелак, святочныя дні.

Улетку 1992 г. на маляўнічай Лагойшчыне да 110-годдзя з дня нараджэння паэта быў адкрыты для наведвання філіял “Акопы”.

У гэтыя мясціны Янка Купала прыязджаў штогод з 1911 па 1926.Менавіта ў Акопах беларускі творца нарадзіўся як лірык сусветнага значэння і выдатны драматург. Больш за 80 твораў Песняра маюць пазнаку “Акопы”. Тут створаны яго рамантычныя паэмы “Бандароўна”, “Магіла льва”, “Яна і я”, напісаны 4 п’есы ад знакамітай “Паўлінкі” да трагікамедыі “Тутэйшыя”. На месцы колішняга фальварка Акопы, які з 1909 г. арандавала маці паэта Бянігна Іванаўна Луцэвіч, – мемарыяльная частка экспазіцыі філіяла.

Ля будынка музея ў вёсцы Харужанцы наведвальнікаў сустракае кампазіцыя “Малады Купала” (скульптары Андрэй Заспіцкі, Генадзь Мурамцаў). Паблізу бруіцца крынічка, а побач, у памяць аб хутары Міхалішкі, які згадваецца ў “Паўлінцы”, узведзены крыж.

Літаратурна-дакументальная экспазіцыя знаёміць з лагойскім перыядам жыцця і творчасці Янкі Купалы і раскрывае значэнне Купалавых шэдэўраў для будучых пакаленняў. Яе адметнасць – тэатральная зала з унікальнай калекцыяй дакументаў, фотаздымкаў, тэатральных касцюмаў і іншых артэфактаў. Аўтар мастацкай канцэпцыі экспазіцыі – Эдуард Агуновіч.

Філіял “Яхімоўшчына”

вул. Азёрная, в. Яхімоўшчына, Маладзечанскі раён, Мінская вобласць
Тэлефон: +375 17672 15 66
Часы працы экспазіцыі: 10.00–17.00
Выхадны: панядзелак, святочныя дні.

У маёнтку Яхімоўшчына ў 1906-1907 гг. малады паэт працаваў памочнікам вінакура на бровары. У гэты час адбывалася грамадскае сталенне творцы, узрастаў і мужнеў яго талент, з’явіліся выдатныя вершы, сярод якіх “А хто там ідзе?”, “Гэта крык, што жыве Беларусь…”, “Не дайце згінуць песняру”, “Ворагам Беларушчыны”, “Воля” і інш., што склалі першы паэтычны зборнік Янкі Купалы “Жалейка”.

Старажытныя будынкі, парк, вадаёмы, валуны памятаюць Янку Купалу. Гэта адзінае “гняздо” пісьменніка, якое не разбурылі ні час, ні людзі. У 1959 годзе мемарыяльная дошка была ўсталявана на былой канторы бровара пана Любанскага, а ў 1982 годзе дошка з’явілася і на доме, у адным з пакояў якога жыў малады паэт і дзе зараз размяшчаецца экспазіцыя.

Экспазіцыяасвятляестанаўленне Янкі Купалы як нацыянальнага паэта ў эпоху, калі з’явіўся і набіраў моцы нацыянальны друк, абуджалася беларускае грамадства і пачыналася адраджэнне беларускай культуры.Мемарыяльны пакой, у якім дзвярная клямка памятае дотык рукі Песняра, пераносіць нас у час, калі нацыянальны геній стаяў на пачатку свайго творчага шляху.


Отзывы
    • 2015 год

      ответить 0
      Дзякуй вялікі за работу ўсім супрацоўнікам музея! Нашы экскурсанты былі вельмі ўражаны і захоплены ўбачаным і пачутым!
      Так трымаць!

      Турыстычнае агенцтва "ЛІМАНАД-ТУР",
      г.Светлагорск
Все отзывы о "Государственный литературный музей Янки Купалы" (1)
Система Orphus