Заславль
Заславль

Гісторыка-культурны музей-запаведнік “Заслаўе”  прапануе наведвальнікам:

  • Этнаграфічны комплекс “Млын”, у які ўваходзяць паравы млын,  свіран, кузня, хата завозніка расказвае пра побыт местачковага Заслаўя пачатку ХХ ст.
  • Дзіцячы Музей міфалогіі і лесу (адіны падобнага плану ў рэспубліцы) запрашае даведацца пра старажытныя, дахрысціянскія вераванні нашых продкаў, і нават убачыць, якімі бажкамі і духамі насяляі яны навакольны свет.
  • Музей  “ДОТ” – адноўленая доўгачасовая агнявая кропка 30-х гг. ХХ ст. Падобныя збудаванні ўзводзілісь ўздоўж савецка-польскай мяжы, якая ў тыя часы праходзіла непадалёк ад Заслаўя.
  • Музейна-выставачны комплекс прапануе наведвальнікам дзве пастаянныя выставы: “Музыка вячорак” – калекцыя тыповых для беларускіх вёсак і мястэчак музычных інструментаў, і зал габеленаў з тканымі карцінамі “Рагнеда”, “Малітва”, “Полацкія званы”. У зале часовых выстаў з 13 ліпеня па 9 жніўня працуе выстаўка “Знікаючы свет” мастака і кераміста Міхаіла НУДНОВА.
  • Музеі працуюць з 8-30 да 17-00, выхадны – панядзелак.

Здесь ещё нет комментариев. Стань первым!
Система Orphus