«…Ён быў проста лепшым». Прысвечана Васiлю Быкаву.

«…Ён быў проста лепшым». Прысвечана Васiлю Быкаву.

22 чэрвеня а 14 гадзіне ў Гродзенскім музеі Максіма Багдановіча адбудзецца адкрыццё выстаўкі «…Ён быў проста лепшым» з нагоды смерці Васіля Быкава. У гэты ж дзеньспаўняецца і 72 гады з дня пачатку Вялікай Айчыннай вайны.

Васіль Быкаў прайшоў праз яе пекла і на сабе адчуў яе страшэнную сутнасць, менавіта таму тэматыка ранніх апавяданняў, як і многіх далейшых твораў Васіля Быкава, прысвечана ваенным падзеям.

Для яго вайна была пражэктарам, які высвечваў самыя глыбінныя таямніцы чалавечай душы, да яе тэмы аўтар вяртаўся ажно да апошняга свайго дня. Тэмай прозы і публіцыстыкі пісьменьніка быў ня толькі чалавек на вайне, але і нацыя на вайне.

Падчас выстаўкі можно будзе пазнаёміцца з фотаздымкамі пісьменніка і яго сяброў, знаёмых, рукапісамі, дакументамі і кнігамі.

Напрыканцы адбудзецца прэзентацыя кінафільма “У тумане” беларускага рэжысёра Сяргея Лазніцы, які быў зняты па матывах аповесці Васіля Быкава.

Уваход на адкрыццё выставы – вольны.

Отзывы
Здесь ещё нет комментариев. Стань первым!
Дата проведения:
22.06.2013 - 31.08.2013
Музей Максима Богдановича
г. Гродно, ул. 1 Мая, 10

+375 15 272 22 54
Система Orphus