Дрэва ў сялянскім побыце

Дрэва ў сялянскім побыце

З 14 лютага 2013 года ў Музеі гісторыі Гарадніцы
Выстаўка створана на падставе этнаграфічных калекцый Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея і прадстаўляе пабытовыя вырабы з дрэва канца ХІХ - сярэдзіны ХХ ст.: мэблю, прылады працы, сялянскі посуд і інш.
На Беларусі на працягу многіх стагоддзяў дрэва з’яўлялася адным з самых даступных і ўніверсальных матэрыялаў для беларускіх умельцаў. З дрэва ўзводзілі жыллё і гаспадарчыя пабудовы, майстравалі мэблю і транспартныя сродкі, рабілі прылады працы і посуд. Дрэваапрацоўчыя рамёствы: цяслярнае, сталярнае, бандарнае, стальмашнае ды такарнае займалі вядучае месца сярод рамёстваў і промыслаў Беларусі.
Мы з задавальненнем запрашаем Вас, паважаныя наведвальнікі, на выстаўку, экспанаты якой дапамогуць Вам глыбей дакрануцца да цікавай этнаграфічнай спадчыны беларускага народа, пашырыць веды аб традыцыйнай народнай культуры. На выстаўцы праводзіцца тэматычны занятак “Дрэва ў сялянскай хаце”, які можна замовіць па тэлефоне 72-16-69.
Чакаем Вас штодня, акрамя панядзелка з 10.00 да 18.00.
Кошт уваходных квіткоў – 3.100
Кошт тэматычнага занятка – 40.000

Отзывы
Здесь ещё нет комментариев. Стань первым!
Дата проведения:
01.05.2013 - 01.06.2013
Музей Истории Городницы
г. Гродно, ул. Ожешко, 37

+375 15 272 16 69
Система Orphus