AKUTE: вялiкi сольны канцэрт

AKUTE: вялiкi сольны канцэрт

Гурт Akute створаны ў 2008 годзе ў Магілёве. Музычны складнік калектыва фарміраваўся пад уплывам New Order, The Cure, Placebo, The Killers, Interpol. Тэкставы – пад уражаннем ад твораў Азімава, Брэдберы, Стругацкіх і іншых пісьменнікаў-фантастаў ХХ стагоддзя, памножанным на паэтычны шарм беларускай мовы.

“Космас – гэта самая вялікая вядомая чалавеку прастора, адносна якой нават планета Зямля – гэта парушынка. Я веру, што апынуўшыся там, сярод зорак, кожны чалавек абавязкова праявіць свае сапраўдныя якасці, пакажа, адважны ён ці баязлівы, герой ці злачынец. Таму што там няма шанцаў выжыць для таго, хто хлусіць сабе. Менавіта гэта з’яўляецца кропкай адліку для нашых песень”, – прызнаецца галоўны аўтар песен гурта Раман Жыгараў.

У 2010 годзе гурт перамог на фэсце “Басовішча”. На прызавыя грошы быў запісаны дэбютны дыск “Дзевачкі і космас” (2011). “Альбом ужо зараз можна лічыць паваротным у гісторыі беларускай музыкі”, – адзначыла тады Таццяна Заміроўская ў штотыднёвіку “БелГазета”. Праца была прызнаная адным з лепшых альбомаў 2011 сайтам Experty.by, а сам гурт перамог у намінацыі “Рок-прарыў” на “Рок-каранацыі 2011″.

2012 год быў яшчэ больш паспяховым і насычаным. У красавіку выйшаў другі альбом “Не існуе”, лакаматывам да якога стаў хіт “Кроў бы вада”. У верасні Akute адкрылі канцэрт Placebo ў мінскім Палацы Спорту (іх абралі самі брытанцы), атрымаўшы шмат станоўчых водгукаў ад публікі і прэсы. У лістападзе гурт сабраў больш за 800 чалавек на сольным выступе ў Мінску, а ў снежні вядомы партал Tuzin.fm узнагародзіў Akute тытулам “Героі году”.

Адмысловы госць: “Прощай, привычка”
(экс-”Любимая вредная привычка”, Гродна)

 

Пачатак: 20.00
Квіткі: ад 50 тыс. руб.

Отзывы
Здесь ещё нет комментариев. Стань первым!
Дата проведения:
10.02.2013
Экспериментальная площадка "ОфицероFF”
г. Гродно, ул. Ожешко, 30

+375 29 625 88 61
Система Orphus