Людзі на балоце (прэзентацыя альбома)

Людзі на балоце (прэзентацыя альбома)

У канцэрце бяруць удзел:

- Фолк-рок дуэт “Кажаны” (Полацк).

“Кажаны” выконваюць традыцыйныя, пераважна беларускія песьні з акустычным гітарным суправаджэньнем.
Склад:
Канстанцін “Кастэла” Путронак – гітара, сьпевы
Барыс “Жах” Жахоўскі – сьпевы

- Іван Пачывалаў (заснавальнік і лідэр гурта “Некоторое отсуствие пуговиц”, Горадня)

Гурт “Некоторое Отсутствие Пуговиц” – рок/індзі /гурт з Горадні.
Складана сказаць калі нарадзіўся гэты музычны калектыў.
Ягоны склад пастаянна змяняўся, але ў гурце увесь час прысутнічаў Іван Пачывалаў .
Датай нараджэння каманды можна лічыць студзень 2011 года, калі выйшаў у свет дэбютны LP “Кошкино Время”. Зараз Іван рыхтуе да выпуску другі студыйны альбом.

- Фолк-рок гурт “Вочы” (Горадня)

Гурт “Вочы” – беларускамоўны праект Юрыя “Смура” Дубовіка, лідэра гурта “Воображаемые люди”. Гурт “Вочы” быў заснаваны сёлетнім ліпенем, таму спрэзэнтуе кароткую праграму, за тое музыкі ўпершыню выступяць на гарадзенскай сцэне.

- Фолк-рок гурт “Людзі на балоце” (Горадня)

Гарадзенскі фолк-рокавы гурт, які пачаў сваю жыццядзейнасць вясной 2011 г., як акустычны праект гурта “Кальян”. Аднак розніца рэпертуару выклікала патрэбу абмежавацца ад “Кальяна“ і стварыць цалкам незалежную каманду. “Людзі на балоце” паспелі адыграць шэраг канцэртаў у Польшчы, Літве і Беларусі. Летам гурт запісаў дэбютны альбом “Людзі на балоце”, які прысвечаны антыбальшавіцкім паўстанням на Беларусі. У кастрычніку альбом быў самастойна выдадзены на дысках і выкладзены ў інтэрнэт. Альбом быў прэзентаваны ў Менску і Варшаве, і вось нарэшце, гурт будзе прэзентваць сваю працу ў роднай Горадні. На канцэрце гурт таксама заспявае некалькі песен з новай прграмы, над якой працуе зараз – яна будзе выключна лірычнай і складацца з песен, напісаных на вершы паэтаў Дануты Бічэль, Андрэя Пяткевіча і Марыі Базылюк-Саснюк.

Склад гурта:
Алесь Дзянісаў – вакал, акустычная гітара
Саня “Барабан” Рацько – вакал, перкусія
Мікола Палякоў – акардыён
Наста Цыбізава – вакал, скрыпка
Вася “Хипарь” Валошчык – флейта
Паша “Трабл” Трублін – бас-гітара

Пачатак: 19:00

Кошт: 30 000

Отзывы
Здесь ещё нет комментариев. Стань первым!
Дата проведения:
26.11.2012
Гродненский областной драматический театр
г. Гродно, ул. Мостовая, 35

+375 15 274 56 71
Система Orphus