Вандроўка па кругазвароце

Вандроўка па кругазвароце

У выставачнай зале музея гісторыі Гарадніцы адкрылася выстаўка з фондаў Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея "Вандроўка па кругазвароце", якая прысвечана гадавому цыклу каляндарных святаў: “Каляды”, “Гуканне вясны”, “Вялікдзень”, “Купалле”, “Жніво”, “Багач”.
Вышываныя творы, скульптура, роспіс па шклу, мастацкія вырабы з саломы, выцінанкі, гліняныя цацкі, велікодныя пісанкі, тканыя вырабы, якія прадстаўлены на выстаўцы, раскрываюць спецыфіку, духоўны змест і функцыянальнае прызначэнне абрадаў беларусаў.
З даўніх часоў салома шырока выкарыстоўвалася ў каляндарна-аграрнай абраднасці. З саломы рабілі фігуркі птушак, жывёл, якія ўвасаблялі ідэю ўрадлівасці і сямейнага дабрабыту. Адна з такіх работ "Жаваранак" выканана Аленай Лось.
Экспануецца калектыўны твор студыі мастацкай вышыўкі пад кіраўніцтвам А.Г.Кавалеўскай "Жаўрукі прыляцелі". Свабоднае валоданне тэхнікай шматслойнай мастацкай гладзі і яркае творчае мысленне дазволілі вышывальшчыцам дэманстраваць старажытны абрад гукання вясны, у час якога дзяўчаты падкідваюць уверх фігуркі птушак, тым самым заклікаючы доўгачаканую вясну да хуткага надыходу.
Да веснавых свят рабілі выцінанкі накшталт твора “Птушкі” С.В.Муліцы.
Выстаўка сведчыць аб тым, што беларускія народныя святы і абрады захавалі ў сабе адну з цікавейшых старонак нашай нацыянальнай культурнай спадчыны.
Тэл. для даведак: 72-16-69. Адрас: Гродна, вул. Ажэшка, 37. Час працы: 10.00-18.00, каса да 17.30; выхадны – нядзеля, панядзелак.

Отзывы
Здесь ещё нет комментариев. Стань первым!
Дата проведения:
06.11.2012 - 01.05.2013
Музей Истории Городницы
г. Гродно, ул. Ожешко, 37

+375 15 272 16 69
Система Orphus