Выстава Андрэя Савiча "Мост"

Выстава Андрэя Савiча

 Нарадзіўся Андрэй Савіч ў 1974 годзе ў горадзе Дзяржынску, Беларусь.Выхаванец Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, сябра Беларускага саюза мастакоў, удзельнік шматлікіх выстаў у Беларусі і за яе межамі з 1994 года. Адзначаны ўзнагародамі і дыпломамі. Праходзіў стажыроўкі ў Аўстрыі, Францыі, Нідэрландах і Швецыі.

Працуе ў розных напрамках выяўленчага мастацтва – жывапіс, графіка, скульптура, фатаграфія, мастацтва кнігі. Атрымаўшы адукацыю ў Беларусі і за мяжой, выпрацаваў уласную творчую манеру і з’яўляецца арыгінальным прадстаўніком сучаснага беларускага мастацтва.

Жывапіс Андрэя Савіча ілюструе сутнасць такога напрамку сучаснага жывапісу, як абстрактны экспрэсіянізм, заснаваны на традыцыях «класічнага» абстрактнага экспрэсіянізму сярэдзіны ХХ стагоддзя, але з уласцівым сучаснікам пераасэнсаваннем творчай спадчыны прадстаўнікоў мадэрнізму. Мастак знаходзіць цікавыя для сябе формы, трансфармуе іх у іншыя субстанцыі, насычае індывідуальнымі асаблівасцямі. У выніку атрымліваецца зусім новы твор – і па форме, і па змесце.

Мастак жыве і працуе ў горадзе Мінску.

Галерэя КРЫГА, Гродна (вул.Савецкая – 3)

 

Отзывы
Здесь ещё нет комментариев. Стань первым!
Дата проведения:
27.10.2012 - 09.11.2012
Система Orphus