Рэлігія і культура ў Беларусі

Рэлігія і культура ў Беларусі

Гродзенскі дзяржаўны музей гісторыі рэлігіі запрашае наведаць новую экспазіцыю "Рэлігія і культура ў Беларусі". У дзесяці залах прадстаўлены комплексы прадметаў, якія адлюстроўваюць культуратворчую ролю архаічных вераванняў, хрысціянскіх канфесій, ісламу і іудаізму. Пабудаваная па тэматыка-храналагічным прынцыпе экспазіцыя асвятляе гісторыю культуры і рэлігіі ў Беларусі як грамадскую з'яву і неад'емную частку агульначалавечай культуры. Увазе наведвальнікаў прапануюцца раздзелы "Культура і архаічныя вераванні старажытных насельнікаў беларускіх зямель", "Жыццё і вучэнне Ісуса Хрыста", "Культура і хрысціянства на беларускіх землях у X - ХVІІІ ст.", "Іслам і татарская культура ў Беларусі", "Іудаізм і яўрэйская культура ў Беларусі".
Сярод экспанатаў багатая калекцыя археалагічных матэрыялаў, дробная пластыка ХІІ - ХVІІІ ст., помнікі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ХІІІ - XVIII ст., творы выяўленчага мастацтва (абразы, партрэтны жывапіс, гістарычная карціна) XVI - XVIII ст., а таксама гравюры, старадрукаваныя кнігі, музычныя інструменты.
У музеі дзейнічае стацыянарная выстава "Эпоха. Час. Будынак", якая раскрывае гісторыю палаца, у якім размяшчаецца музей, і ўводзіць у свет палацавай культуры і сямейных традыцый ХІХ - пачатку ХХ ст., у фарміраванні якіх рэлігія адыграла асноўную ролю.

Отзывы
Здесь ещё нет комментариев. Стань первым!
Дата проведения:
01.07.2016 - 03.07.2016   (10:00 - 18:00)
08.07.2016 - 10.07.2016   (10:00 - 18:00)
15.07.2016 - 17.07.2016   (10:00 - 18:00)
22.07.2016 - 24.07.2016   (10:00 - 18:00)
29.07.2016 - 31.07.2016   (10:00 - 18:00)
05.08.2016 - 07.08.2016   (10:00 - 18:00)
12.08.2016 - 14.08.2016   (10:00 - 18:00)
19.08.2016 - 21.08.2016   (10:00 - 18:00)
26.08.2016 - 28.08.2016   (10:00 - 18:00)
29.08.2016 - 31.12.2016   (10:00 - 18:00)
Гродненский государственный музей истории религии
г. Гродно, ул. Замковая, 16.

+375 15 274 48 89
Система Orphus