Беларускае вяселле

Беларускае вяселле
   
 
 
У выставачнай зале Гродзенскага дзяржаўнага музея гісторыі рэлігіі адкрылася выстаўка «Беларускае вяселле».

Сярод усіх святаў, якія адзначалі нашыя продкі, найбольш маляўнічым, прыгожым, насычаным абрадамі і песнямі, было вяселле. Гэта сямейнае свята, якое ўключае комплекс урачыстасцей і рытуалаў, звязаных з заключэннем шлюбу. Да пач. 20 ст. вясельны абрад адыгрываў: роль дакумента і ўзаконьваў маёмасныя і этычныя правы, адносіны і абавязкі будучай сям’і.

Традыцыйнае беларускае вяселле мела шмат агульнага з вяселлем іншых славянскіх народаў і, разам з тым, мела выразную адметнасць, выяўляючы рысы нацыянальнага характару, светапогляду і ідэалаў народа. Характэрная рыса беларускага вяселля – наяўнасць у ім вельмі старажытных рэлігійна-абрадавых і сацыяльна-бытавых элементаў.

Час вяселляў вызначаўся царкоўна-шлюбным календаром. На Беларусі вяселлі прымяркоўваліся пераважна да восеньскага перыяду. З мэтай дасягнення дамоўленнасці паміж бацькамі маладых пра ўмовы заключэння шлюбу праводзіўся перадвясельны комплекс абрадаў, у які ўваходзілі абрады сватання, запоін, заручын і зборнай суботы. 

Отзывы
Здесь ещё нет комментариев. Стань первым!
Дата проведения:
23.09.2014 - 31.10.2014   (10:00 - 20:00)
Гродненский государственный музей истории религии
г. Гродно, ул. Замковая, 16.

+375 15 274 48 89
Система Orphus