Бяседа

Бяседа

Ансамбль  народнай музыкі “Бяседа” 8 снежня ў гарадскім цэнтры культуры прадстаўляе новую, яскравую канцэртную праграму. Мастацкім кіраўніком калетыва з’яўляецца народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, кампазітар  Леанід Канстанцінавіч Захлеўны.

    Рэпертуар ансамбля шырокі па свайму дыяпазону, ён складаецца з беларускіх народных песен разнастайных жанраў: лірычных і жартоўных, прысвечаны сямейным святам, народным абрадам. А такія песні, як “За маладых”, “Маруся”, “Запрагайка-ка, бацька, коней”, “Звіняць звончыкі” сталі шырока вядомымі не толькі у нашай краіне, але і за яе межамі.

    Калектыў з’яўляецца лаўрэатам і ўдзельнікам шматлікіх міжнародных фальклорных фестывалей і свят: “Славянскі базар у Віцебску”, “Фестываль беларускай песні і паэзіі” (г. Маладзечна), “Свята беларускай пісьменнасці”, “Дажынкі” і інш.

    Удзельнікі ансамбля валодаюць выключным майстэрствам, у арсенале калектыва маецца шмат узнагарод і прэмій, а кожны іх канцэрт уражвае гледача вясёлымі песнямі, мелодыямі ў лепшых традыцыях беларускай культуры. Кожны жадаючы можа адчуць непаўторны каларыт, самабытнасць сапраўднага скарба нашага народа – вясёлых беларускіх бясед.

Отзывы
Здесь ещё нет комментариев. Стань первым!
Дата проведения:
08.12.2016   (18:30)
Гомельский городской центр культуры
г. Гомель, ул. Ирининская, 16

+375232 750702
+375 23 271 74 30
+375 23 271 55 05
Система Orphus