г. Минск, пр. Независимости, 43 (вход в арку) , +375296665688, +375295604861
State of Mind (Sweden)
Место: Галерея современного искусства ''Ў'' (подробнее)
Дата: 16.03.2010, 10:00
Галерэя сучаснага мастацтва “Ў”, Амбасада Швецыі ў Рэспубліцы Беларусь, Шведскі інстытут прадстаўляюць праект “State of Mind” - Стан розуму Аніка Карлсан Рыксан і Анна Віёла Хальберг (Швецыя) Яны працуюць як індывідуальна, так і разам у камандзе ў сферы стварэння мастацкіх відэаінсталяцый, а таксама займаюцца куратарскай дзейнасцю. Іх супольная праца базуецца на эксперыментальным дакументальным даследаванні з інтэрв’ю і партрэтамі ў якасці адпраўной кропкі. Цэнтральнымі з’яўляюцца пытанні агульнай і групавой самасвядомасці. Фота і відэаматэрыялы прадстаўлены ў трохмернай інсталяцыі ў цесным звязку з семінарамі і майстар-класамі. Працы ўключаюць ў сябе дасканалае даследаванне і падаюцца ў выглядзе мастацкіх інсталяцый, якія можна інтэрпрэтаваць самымі рознымі спосабаві. З аднаго боку, вялікі інтарэс выклікаюць адносіны і тая напружанасць, што ўзнікаюць на мяжы фота- і відэавобразаў, а з іншага боку, цікавым з’яўляецца стварэнне спадчыны праз пасярэдніцтва вуснага аповеду і віртуальнай вобразнасці ў калектыўнай памяці. Адкрыццё: 5 сакавіка ў 19:00 Урачыстае адкрыццё – Уле Вэстберг, дырэктар Шведскага інстытута, і Анна Экберг, супрацоўнік пасольства Швецыі ў Мінску.