Гісторыя- жарт «ПРЫМАКІ» Я. Купала

Гісторыя- жарт «ПРЫМАКІ» Я. Купала

Гісторыя-жарт на другі дзень Сёмухі ці Троіцы
(як пажадаеце!)

Я. Купала

Пастаноўка і музычнае афармленне: Валянціна Янавец
Сцэнаграфія і касцюмы: Таццяна Карвякова
Балетмайстар: Ірына Куцень

Твор напісаны ў 1913 годзе. Упершыню апублікаваны ў газеце “Рунь” у 1920 годзе. Сцэнічны жарт напісаны сакавітаю моваю ў форме народнага анекдота, як камедыя становішчаў, з выкарыстаннем яркіх фарсавых сітуацый і каларытным гумарам.

Пасварыўшыся з жонкамі, суседзі Трахім Сініца і Максім Кутас вырашылі заліць свае гора вядома чым. А добра выпіўшы пачалі хваліцца, у каго жонка горшая. Не выясніўшы, вырашылі... памяняцца жонкамі! Што і зрабілі ноччу. А раніцай пачалося такое!!! І што жа тут рабіць дзецям суседзяў Мацею ды Кацярынке, якія сапраўды кахаюць адзін аднаго.

У спектаклі заняты:

Сяргей Пяткевіч, Таццяна Несцярук, Наталля Лабко, Яўген Тарасаў, Ірына Пашэчка, Віктар Піскун, Віталь Варанковіч, Віктар Міхайлаў.

Працяг: 1г. 10 хв., на беларускай мове.
Прэм’ера – ліпень 2007

Отзывы
Здесь ещё нет комментариев. Стань первым!
Дата проведения:
27.02.2013   (19:00)
Система Orphus